Відэа

У Гомельскім раёне ўшанавалі першых вадзіцеляў - тысячнікаў

13:52 22 Июля
Добрае надвор’е дазваляе аграрыям паскорыцца з тэмпамі жніва. Па дадзеных на 20 ліпеня ў краіне ўбралі 12 працэнтаў збожжавых, намалочана больш як 800 тысяч тон. З іх больш як 150 тысяч – на рахунку нашай вобласці. Убрана пятая частка палеткаў. З павелічэннем намалотаў растуць і асабістыя дасягненні аграрыяў. Першыя вадзіцелі, якія перавезлі звыш тысячы тон новага ўраджаю, вызначыліся ў Гомельскім раёне. Урачыстыя цырымоніі ўшаноўвання прайшлі на палетках "Агракамбіната "Паўднёвы" і КСУП “Урыцкае”.
Падзяліцца: