
Што такое бортніцтва расскажуць у філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі
На ёй вы даведаецеся аб відах мёду, як вырабляюцца «прылады працы» бортніка і што рабіць, калі сустрэлі мядзведзя.
У філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі пройдзе ўнікальная лекцыя, прысвечаная рамёству з 1000-гадовай гісторыяй! 20 кастрычніка а 13:00 пройдзе лекцыя пра бортніцтва. Аб гэтам нашаму карэспандэнту паведаміў адзін з супрацоўнікаў музея Пятро Цалка.
На ёй вы паглядзіце і даведаецеся аб традыцыях і звычаях бортніцтва, аб відах мёду і яго адрозненнях, як вырабляюцца «прылады працы» бортніка і што рабіць, калі вы сустрэлі ў лесе мядзведзя. Гэтак жа вас чакае і займальны майстар-клас, на якім вы навучыцеся плесці старадаўнім спосабам «плецень», а таксама самастойна паспрабуеце зрабіць калоду. Лекцыю правядзе кіраўнік «Братэрства Босых Бортнікаў» Іван Осіпаў. Упаўнату адчуць смак бортніцтва дапамогуць: дзікі мёд, хатні хлеб і травяная гарбата.
Фота з інтэрнэту носіць ілюстрацыйы характар.



