У Беларусі адзначаецца Дзень мытнікаў
У своё прафесійнае свята прысягу прынеслі 17 маладых супрацоўнікаў.
Сёння беларускія мытнікі адзначаюць сваё прафесійнае свята. У Гомельскім абласным музеі ваеннай славы з гэтай нагоды прайшла ўрачыстая цырымонія прынясення прысягі новымі супрацоўнікамі.
Упершыню прадстаўнікі мытных органаў пачалі прыносіць прысягу на вернасць беларускаму народу і дзяржаве ў 2004 годзе, пасля таго, як Указам Прэзідэнта быў зацверджаны яе тэкст. З таго моманту штогод цырымонія праходзіць ва ўрачыстых абставінах. Сёння прысягу прынеслі 17 маладых супрацоўнікаў. Прымаў яе начальнік Гомельскай мытні Фелікс Яшкоў. Ён пажадаў навабранцам прафесійных поспехаў, творчага падыходу да выканання службовых абавязкаў і дастойнага працягу традыцый мытнай службы. Маладыя супрацоўнікі паабяцалі з гонарам абараняць эканамічныя інтарэсы краіны.
