Главная Новости У Гомелі адкрылі скульптуру "Маленькай балерыны" Короткая ссылка
Подписаться

У Гомелі адкрылі скульптуру "Маленькай балерыны"

Кампазіцыю размясцілі ля ўваходу ў дзіцячую харэаграфічную школу мастацтваў. 

Напярэдадні ўрачыстага адкрыцця дзевятага Міжнароднага фестывалю харэаграфічнага мастацтва «Сожскі карагод» у Гомелі прэзентавалі скульптуру «Маленькая балерына». Аўтарам выступіў Уладзімір Андрыянаў.

Па задумцы скульптара Уладзіміра Андрыянава, кампазіцыя сімвалізуе імкненне развівацца, рухацца ўверх, пакараць новыя творчыя вышыні. У 120-сантыметровай скульптуры ўзноўлены зборны вобраз выхаванак харэаграфічнай школы. Майстар перадаў лёгкасць і ўзнёсласць маленькай балерыны.

Кампазіцыю размясцілі ля ўваходу ў дзіцячую харэаграфічную школу мастацтваў. Цяпер дзяўчына ў пуантах штодзень будзе сустракаць усіх, хто займаецца і навучае ва ўстанове. Разам са скульптурай, школа набыла і новы дэвіз. Цытата прагучыць у завяршэнні цырымоніі адкрыцця «Сожскага карагоду».

Да таго ж дырэктар дзіцячай харэаграфічнай школы мастацтваў Гомеля Пётр Свярдлоў дадаў, што скульптура балерыны толькі пачатак творчай задумкі. У планах - па вуліцы 50 год БССР стварыць бульвар сучаснага мастацтва з вітражамі.

Фота: "Гомельские ведомости"

Поделиться

Больше новостей:
Написать нам