Главная Новости У Гомельскай вобласці збіраюць цыбулю Короткая ссылка
Подписаться
У Гомельскай вобласці збіраюць цыбулю

У Гомельскай вобласці збіраюць цыбулю

Ураджай дазволіць і мясцовыя патрэбы задаволіць, і зарабіць на экспарце.

У Гомельскай вобласці збіраюць цыбулю. Ураджай дазволіць і мясцовыя патрэбы задаволіць, і зарабіць на экспарце. На Гомельшчыне ёсць унікальная гаспадарка рэгіёна, дзе вырошчваюць галандскую цыбулю.

Пад золата палёў у гаспадарцы аддалі 200 гектараў. Гэта самыя вялікія плошчы ў рэгіёне, занятыя цыбуляй. Беларускія аграномы тут на ты з галандскімі сартамі. Сёлета працавалі з 7 відамі - усе пратэсціраваны на працягу некалькіх гадоў. З унікальных для рэгіёна – “эксібішэн”. Гэты сорт для камбіната даўно стаў візітнай карткай. Салатны, не па правілах салодкі і не выклікае слёз. Адна цыбуліна вырастае да кілаграма.

Сёлета надвор'е для цыбулі было неспрыяльным. У барацьбе з засухай месцамі выкарыстоўвалі палівальныя ўстаноўкі. Ураджайнасць, вядома, крыху ніжэйшая, чым летась, але ўсё ж на ўзроўні. Дарэчы, гэтая гаспадарка для Гомеля мае стратэгічнае значэнне. Яна цалкам задавальняе патрэбнасці абласнога цэнтра ў агародніне і садавіне. І сёлета сваіх пазіцый не пакіне.

Прадукцыю ўжо чакаюць ў Расіі і Малдове. Пакуль жа яна ў сховішчы. Тут спецыяльны мікраклімат і спецыяльная сістэма вентыляцыі - усё ў аўтаматычным рэжыме. У засекі загрузілі ўжо каля тысячы тон. Большая частка пойдзе на экспарт. У найбліжэйшы час спіс пакупнікоў могуць папоўніць краіны Прыбалтыкі. 

Фота з інтэрнэту носіць ілюстрацыйны характар. 

Поделиться

Больше новостей:
Написать нам