Галоўная Навiны Гомельскі абласны музей ваеннай славы занясуць на Рэспубліканскую Дошку гонару Кароткая спасылка
Подписаться

Гомельскі абласны музей ваеннай славы занясуць на Рэспубліканскую Дошку гонару

Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка

У спісе 64 пераможцы. У іх ліку – рэгіёны і арганізацыі, якія дасягнулі высокіх вынікаў у сацыяльна-эканамічным развіцці. У спісе 11 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак: Брэсцкая і Мінская вобласці, Мінск, Баранавіцкі і Камянецкі раёны Брэсцкай вобласці, Астравецкі раён Гродзенскай вобласці, Нясвіжскі і Салігорскі раёны, а таксама гарадскія адміністрацыйныя адзінкі – Ленінскі раён Брэста, Маскоўскі і Цэнтральны раёны Мінска. Акрамя іх, на Рэспубліканскай дошцы гонару з'явяцца адзінаццаць арганізацый прамысловасці, тры будаўнічыя арганізацыі, дзевяць арганізацый сельскай і рыбнай гаспадаркі, дзве арганізацыі лясной гаспадаркі, а таксама 28 арганізацый са сферы паслуг (арганізацыі гандлю, адукацыі, аховы здароўя, навукі, культуры, сацабслугоўвання і г.д.).
Гомельскі абласны музей ваеннай славы занясуць на Рэспубліканскую Дошку гонару видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам