Галоўная Навiны Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці ДТЗ у Навабеліцы Кароткая спасылка
Подписаться
Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці ДТЗ у Навабеліцы

Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці ДТЗ у Навабеліцы

У якім на мінулым тыдні загінулі кіроўца і пешаход.

Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці ДТЗ у Навабеліцы, у якім на мінулым тыдні загінулі кіроўца і пешаход.

Нагадаем, 3 красавіка 59-гадовы гамяльчанін, рухаючыся на аўтамабілі «Аўдзі-80» па вуліцы Ільіча ў Гомелі, выехаў на тратуар, дзе здзейсніў наезд на жанчыну, якая ад атрыманых траўмаў памерла на месцы. Раней паведамлялася, што кіроўца адпрасіўся з працы і ехаў да лекара, але на шляху яго стан рэзка пагоршыўся і ён страціў прытомнасць. Аўтамабіль выехаў за межы праезнай часткі, і спыніць яго ўдалося толькі пры дапамозе ручнога тормазу ўжо пасля наезду на жанчыну. Зрабіў гэта пасажыр. Па папярэдняй інфармацыі судова-медыцынскага эксперта, кіроўца памёр на месцы здарэння ад прыпынку сэрца. Цяпер эксперты высвятляюць, ці меўся ў крыві мужчыны алкаголь, лекавыя, наркатычныя або псіхатропныя рэчывы.

Каб пазбегнуць падобных аварый ДАІ нагадвае, што кіраваць транспартным сродкам у хваравітым або стомленым стане - забараняецца. Таксама нельга гэтага рабіць пад уздзеяннем лекавых сродкаў, якія зніжаюць увагу і хуткасць рэакцыі.
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам