Галоўная Навiны У Гомельскай вобласці высадзяць 38 000 дрэў Кароткая спасылка
Подписаться

У Гомельскай вобласці высадзяць 38 000 дрэў

Гомельшчына стане яшчэ прыгажэйшай. Сёлета ў абласным цэнтры і раёнах высадзяць амаль 40 тысяч дрэў. Клёны, бярозы, дубы. Новых саджанцаў будзе ў чатыры разы больш, чым летась. Аб планах па азеляненні падчас брыфінгу расказаў старшыня камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Сушчэвіч. Увогуле мерапрыемствы па навядзенні парадку на зямлі сёлета праходзяць вельмі актыўна і ў большай колькасці, чым у мінулыя гады. Прыняць удзел у іх можа літаральна кожны, хто імкнецца, каб навокал было чыста, прыгожа і ўтульна. Прычым колькасць ініцыятыўных людзей з кожным годам павялічваецца. Яны прыбіраюць не толькі свае двары, але і іншыя засмечаныя ўчасткі. Толькі б яшчэ аб гэтым часцей задумваліся тыя, хто смеціць – гучыць на брыфінгу. Дарэчы, да арганізацыі больш актыўнай работы па навядзенні парадку заклікаюць старшынь таварыстваў уласнікаў. Было б добра, каб яны збіралі жыхароў дамоў на такія мерапрыемствы. Асобны акцэнт – на якасці навядзення парадку. Нагадаем, у камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя дзейнічае «гарачая» лінія. Нумар – 23-24-98. Па ёй можна паведамляць аб фактах парушэння прыродаахоўнага заканадаўства.



У Гомельскай вобласці высадзяць 38 000 дрэў видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам