На Гомельшчыне вядзецца масавая пасадка дрэў уздоўж аўтамабільных дарог
09:09 | 20 красавіка | 2024
Асноўныя работы запланавана правесці падчас рэспубліканскага суботніка
У рамках Года якасці і аб'яўленай Міністэрствам прыродных рэсурсаў рэспубліканскай акцыі «Разам для зялёнай Беларусі» на Гомельшчыне распрацаваны комплекс мерапрыемстваў па азеляненні тэрыторый. Толькі ў населеных пунктах сёлета высаджана каля 30 000 дрэў. Адначасова актывізавана работа па навядзенні парадку каля аўтамабільных дарог, уключаючы развязкі. На Гомельшчыне гэтую працу праводзіць прадпрыемства «Гомельаўтадар».