Аграрыі Гомельскай вобласці амаль завяршылі ўборку цыбулі і бульбы
15:37 | 3 октября | 2018
Працягваецца і ўборка кукурузы на зерне, пройдзена палова плошчаў. Намалочана звыш 170 тысяч тон.
Аграрыі Гомельскай вобласці амаль завяршылі ўборку цыбулі, убралі больш як палову бульбы і набліжаюцца да экватара па нарыхтоўцы кукурузы на зерне.
«Другі хлеб» у рэгіёне ўбралі на 56%-ах плошчаў. Накапана каля 70 тысяч тон. Самыя ўраджайныя палеткі - ў Рагачоўскім, Буда-Кашалёўскім і Ельскім раёнах. Працягваецца і ўборка кукурузы на зерне, пройдзена палова плошчаў. Намалочана звыш 170 тысяч тон. Сярэдняя ўраджайнасць ў рэгіёне – 70 цэнтнераў з гектара. А вось ўборка цыбулі амаль завершана, засталіся апошнія гектары ў Рагачоўскім і Гомельскім раёнах.
Фота з інтэрнэту носіць ілюстрацыйны характар.
