Главная Новости Александр Лукашенко направил поздравление участникам и гостям торжеств Дня белорусской письменности Короткая ссылка
Подписаться
Александр Лукашенко направил поздравление участникам и гостям торжеств Дня белорусской письменности

Александр Лукашенко направил поздравление участникам и гостям торжеств Дня белорусской письменности

Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства, які сёлета сабраў сяброў на славутай гомельскай зямлі - у гасцінным Добрушы. Гэтае свята стала сапраўды народным, сімвалам адзінства славян, умацавання духоўных каштоўнасцей, якія вучаць памятаць пра свае вытокі, шчыра любіць родны край і паважаць продкаў. Менавіта пісьменства з’ядноўвае мінулае, цяперашняе і будучыню, зберагаючы, як найвялікшы скарб, сувязь пакаленняў. Беларусы заўсёды шанавалі пісьмовае слова, пачатак якому на нашай зямлі далі Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі і якое 505 гадоў таму Францыск Скарына аздобіў у друкаваную кнігу. Слаўныя традыцыі продкаў-асветнікаў годна працягвалі Янка Купала і Якуб Колас, Максім Багдановіч і Уладзімір Караткевіч, Іван Мележ і Іван Шамякін, на малой радзіме якога праходзіць мерапрыемства. Прэзідэнт пажадаў усім моцнага здароўя, жыццёвай мудрасці, натхнення і плёну, мірнага неба і асабістага шчасця.
Поделиться

Больше новостей:
Написать нам