Главная Новости Бараноўскі расказаў, колькі да конца года забудуюць зямлі і хто атрымае кватэры Короткая ссылка
Подписаться
Бараноўскі расказаў, колькі да конца года забудуюць зямлі і хто атрымае кватэры

Бараноўскі расказаў, колькі да конца года забудуюць зямлі і хто атрымае кватэры

Будаўнічыя планы на наступны год – яшчэ больш маштабныя.

Па тэмпах будаўніцтва жылля Гомельская вобласць – на першым месцы ў Беларусі. План да канца года - 450 тысяч квадратных метраў. З іх 280 тысяч — ўзведзена. Будаўнічыя планы на наступны год – яшчэ больш маштабныя. Старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Гомельскага аблвыканкама Андрэй Бараноўскі падзяліўся імі з нашым карэспандэнтам Марынай Джалай.

Сёлета 100 тысяч квадратных метраў пабудаванага жылля прызначана для сем’яў, якія маюць права скарыстацца ўмовамі дзвесце саракавога ўказу. Гэта дастатокова значная лічба. За ёй – магчымасць многім шматдзетным і малазабяспечаыным сем’ям атрымаць сваю кватэру. У планах на будучы год – падвоіць гэтую колькасць. Дамы павінны будуць з’явіцца ў кожным раёне вобласці. Дарэчы, шматпавярхоўкі для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудуюць і на буйных вуліцах Гомеля. Напрыклад, на Барыкіна.

Усяго ў Савецкім раёне за некалькі гадоў узвядуць каля 40-ка дамоў. Дабудуюць 59-ы мікрараён - Шведскую Горку. Новыя дамы таксама з’явяцца на вуліцах Чкалава і Быхаўскай. Працягнецца будаўніцтва жылля на Фядзюнінскага. Там з'явяцца пяць дамоў для малазабяспечаных грамадзян. Будуюць і на вуліцы Дакутовіч. У наступным годзе тут здадуць два дамы, усяго па плане іх будзе пяць. Кропкава забудоўвацца будуць 96-ы і 104-ы мікрараёны. Апошні, дарэчы, ужо на 95% гатовы. Засталося некалькі дамоў. А ў 96-м — яшчэ ёсць свабодныя плошчы. Пашырыцца і 18-м мікрараён.

Каб жыллё стала больш даступным, ўсё актыўней развіваецца долевае будаўніцтва для тых, хто не мае права скарыстацца ўказам №240. Да канца года да продажу будзе гатова каля тысячы васьмісот кватэр. Палова з іх – у Гомелі. Далей па аб’ёмах ідуць Мазыр, Жлобін і Светлагорск. Зацікаўлены ва ўзвядзенні дамоў на камерцыйнай аснове і ў невялікіх райцэнтрах. У 2019-м годзе ў Гомельскай вобласці плануюць пабудаваць звыш сарака такіх дамоў. А гэта – каля чатырох тысяч кватэр. Для нашага рэгіёна – вельмі высокі паказчык. Прычым кошт квадратнага метра - прымальны.

У лістападзе Урад прадставіць Прэзідэнту краіны прапановы па развіцці будаўнічай галіны. Да гэтага часу міжведамасная рабочая група падрыхтуе шэраг прававых актаў па ўдасканальванні будаўнічага комплексу. Асноўнымі мэтамі на перыяд да 2025 года будуць ўкараненне тэхналогій інфармацыйнага мадэлявання, нарошчванне аб'ёмаў жылля для шматдзетных сем'яў і індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва.

Фота з інтэрнэту носіць ілюстратыўны характар.

Поделиться

Больше новостей:
Написать нам