
Дзень горада пройдзе ў Гомелі 15 верасня
Завяршальны акорд святочнага дня - феерверкі. Яны адбудуцца ў 22 гадзіны ва ўсіх раёнах.
15 верасня Гомель будзе прымаць віншаванні з Днём горада. Афіша багатая на самыя разнастайныя падзеі, мерапрыемствы і канцэрты.
У кожным раёне горада рыхтуюцца асобныя пляцоўкі і святочныя праграмы. Усе месцы адпачынку цяжка пералічыць, аднак арганізатары абяцаюць, што кожны зможа знайсці нешта на свой густ і па сваіх інтарэсах. Толькі у Цэнтральнай частцы горада будуць працаваць каля 20 забаўляльных і выставачных пляцовак. У 11 раніцы на плошчы Леніна пачнецца канцэрт з удзелам тэатра Ірыны Дарафеевай. Каля Медуніверсітэта разгарнуцца спаборніцтвы за званне самага моцнага гамяльчаніна. У скверы імя Грамыкі пройдзе другі фестываль вулічных мастацтваў «На адной хвалі». У парку на эстрадзе з творчымі нумарамі выступіць вакальны ансамбль «Лянок» з Цюмені. А пляцоўку каля «Лодачніка» займуць удзельнікі фестывалю «Фуд парк». На Білецкім спуску адбудзецца канцэрт кавер-бэндаў. У яго завяршэнне выступіць гурт «Дразды». А на Цэнтральным стадыёне прагучаць хіты Народнай артысткі Расіі - Валерыі. А на танцавальных пляцоўках будуць разгортвацца падзеі фестываля “Сожскі карагод” і турніра па спартыўных бальных танцах “Залатая Рысь”
Завяршальны акорд святочнага дня - феерверкі. Яны адбудуцца ў 22 гадзіны ва ўсіх раёнах.