Главная Новости “Малітва за мір”, вахта памяці, прыём ветэранаў і грамадска-патрыятычная акцыя “За родны край”. У Добрушы адзначылі 75-ю гадавіну вызвалення Короткая ссылка
Подписаться

“Малітва за мір”, вахта памяці, прыём ветэранаў і грамадска-патрыятычная акцыя “За родны край”. У Добрушы адзначылі 75-ю гадавіну вызвалення

 Добруш стаў пятым раённым цэнтрам Гомельскай вобласці, які быў вызвалены ад нацысцкіх захопнікаў.

Мерапрыемствы з нагоды 75-й гадавіны Добруша адкрылісь акцыяй “Малітва за мір”. Роўна ў 9 гадзін раніцы ва ўсіх праваслаўных храмах раёна пачалісь святочныя багаслужэнні. Настаяцель прыхода храма святога благачыннага князя Алега Бранскага іерэй Алексій кажа, што гэта асаблівая служба. У сучасным свеце шмат ваенных канфліктаў, а таму маліцца за мір неабходна асабліва дбайна.

Гэтую брацкую магілу па рашэнні тагачасных мясцовых уладаў стварылі ў 1949-м, калі сюды перанеслі астанкі чырвонаармейцаў з некалькіх іншых месцаў. У 1960-м усталявалі скульптуру салдата, у 92-м – пліты з імёнамі загінуўшых. Праўда, тады дакладна ведалі толькі каля ста прозвішчаў. Зараз невядомых не засталося. На гранітных плітах – імёны і вайсковыя званні ўсіх 286-ці пахаваных у гэтым месцы. Напісаць поўную гісторыю Вялікай Айчыннай, на старонках якой можна будзе расказаць аб усіх удзельніках – задача няпростая.

Падрабязнее ў сюжэце Алега Сенцюрова

“Малітва за мір”, вахта памяці, прыём ветэранаў і грамадска-патрыятычная акцыя “За родны край”. У Добрушы адзначылі 75-ю гадавіну вызвалення видео
Поделиться

Больше новостей:
Написать нам