Рэпартаж: Прэзідыўм Савета Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў абмеркаваў гандлёвую зарплату
Сярэдняя зарплата работнікаў гандлю ў ліпені гэтага года склада амаль 730 рублёў.
Прэзідыўм Савета Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў сёння (18.09) прааналізаваў сітуацыю з аплатай працы ў арганізацыях гандлю. І хоць пытанне было планавым, зараз яно аказалася асабліва актуальным. Нашы карэспандэнты прынялі ўдзел у рабоце Савета.
Разгляду пытання з аплатай працы гандлёвых работнікаў папярэднічала правядзенне маніторынгу. Прафсаюзныя юрысты прааналізавалі каля 40-ка калектыўных пагадненняў. Сярод асноўных заўваг – адсутнасць канкрэтных тэрмінаў выплаты зарплаты і механізму яе павышэння. У гандлёвых прадпрыемствах заўвагі паабяцалі ўлічыць, аднак удзельнікі пасяджэння пагаджаюцца – значнага ўплыву на сітуацыю гэтыя недапрацоўкі не аказваюць.
Разам з тым, атрыманыя дадзеныя не ўлічваюць сітуацыю ў прыватных гандлёвых кропках, дзе колькасць работнікаў невялікая, а прафсаюзных камітэтаў няма ўвогуле. Апрача таго, значны ўплыў на памеры заробкаў і сваечасовасць іх выплаты часта аказваюць такія фактары, як пакупніцкая здольнасць насельніцтва і вялікая канкурэнцыя. З гэтымі праблемамі сёння сутыкаюцца ўсе, і паспяховасць іх вырашэння ў значнай ступені залежыць ад прафесіяналізму адміністрацыі.
Дарэчы, згодна з статыстычнымі дадзенымі, сярэдняя зарплата работнікаў гандлю ў ліпені гэтага года склада амаль 730 рублёў.
Фота з інтэрнэту носіць ілюстрацыйны характар.
