Рэпартаж: У Гомелі прэзентавалі праект па вырашэнню праблем інтэграцыі інвалідаў ў спорце і турызме
Пачаць вырашылі з арганізацыі клубнага спартыўнага руху і спаборніцтваў міжнароднага ўзроўню.
У Гомелі прэзентавалі праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі ва ўмацаванні кантактаў паміж арганізацыямі інвалідаў Украіны і Беларусі. Праграма прадугледжвае сумеснае абмеркаванне і вырашэнне праблем па інтэграцыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў спорце і турызме. Ініцыятарамі супрацоўніцтва выступілі дзве арганізацыі. З нашага боку — Гомельскае абласное грамадскае аб“яднанне «Інваліды-спінальнікі». Ад Украіны — Жытомірскі абласны фонд сацыяльнай абароны інвалідаў. Пачаць вырашылі з арганізацыі клубнага спартыўнага руху і спаборніцтваў міжнароднага ўзроўню. На Гомельшчыне першыя крокі ў гэтым накірунку ўжо зроблены. Падрабязней у відэасюжеце.
Фота з інтэрнэта носіць ілюстрацыйны характар.
