
Сусветны Дзень псіхічнага здароў’я абмяркуюць ў праграме "Дыялог"
14:50 | 9 октября | 2018
Госць студыі - ўрач псіхіятр-нарколаг, загадчык арганізацыйна-метадычнага аддзела Гомельскай абласной клінічнай псіхбальніцы.
Куды звяртацца за псіхатэрапеўтычнай дапамогай, як змагацца з дэпрэсіяй і алкагольнай залежнасцю. Гэтыя пытанні заўтра, ў Сусветны Дзень псіхічнага здароў’я будуць абмяркоўвацца ў праграме "Дыялог".
Госцем студыі стане ўрач псіхіятр-нарколаг, загадчык арганізацыйна-метадычнага аддзела Гомельскай абласной клінічнай псіхіятрычнай бальніцы Рустам Ляўкоўскі. Глядзіце "Дыялог" у прамым эфіры на тэлеканале «Беларусь-4» у 19 гадзін 20 хвілін. Нумар тэлефона ў студыі 34-00-43. Свае пытанні можна таксама адправіць на вайбер - 340-043-3.