
У Гомелі адкрылася выстава членаў Беларускага саюза мастакоў
17:19 | 7 декабря | 2018
Майстры з усяго рэгіёна прадставілі свае свежыя работы - карціны, над якімі працавалі гэтым летам.
Зрэз сучаснага выяўленчага мастацтва Гомельшчыны можна ўбачыць на выставе членаў Беларускага саюза мастакоў. Майстры з усяго рэгіёна прадставілі свае свежыя работы - карціны, над якімі працавалі гэтым летам. Некаторым жывапісцам удалося стварыць цэлы шэраг работ, выкананых у адной тэматыцы. Па традыцыі ўдзел у выставе прымаюць таксама маладыя мастакі і самадзейныя аўтары. Экспазіцыя размешчана ў холах другога паверха Дома культуры чыгуначнікаў. Наведвальнікі змогуць убачыць творы жывапісу, графікі і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Фота з інтэрнэта.