Главная Новости У Гомельскім абласным музеі ваеннай славы прайшоў урок мужнасці «Ад Курска да Гомеля» Короткая ссылка
Подписаться
 У Гомельскім абласным музеі ваеннай славы прайшоў урок мужнасці «Ад Курска да Гомеля»

У Гомельскім абласным музеі ваеннай славы прайшоў урок мужнасці «Ад Курска да Гомеля»

Маладыя людзі ўбачылі рэдкія кіна-фотадакументальныя матэрыялы аб Курскай бітве. 

Сёння ў Гомельскім абласным музеі ваеннай славы прайшоў урок мужнасці «Ад Курска да Гомеля». Ініцыятарам яго правядзення вытупіла кіраўніцтва абласнога аддзялення Фонду міру.

Прысвяцілі урок 75-ай гадавіне завяршэння Курскай бітвы і 75 - годдзю пачатка вызвалення Беларусі ад ворага. Менавіта пасля перамогі ў Курскай бітве Чырвоная Армія перайшла ў наступленне і імкліва набліжалася да межаў Беларусі. 23 верасня 1943 году быў вызвалены першы раённы цэнтр рэспублікі – гарадскі пасёлак Камарын і 6 прылеглых вёсак. Праз два месяцы, 26 лістапада 1943 гады, часці Чырвонай Арміі ўвайшлі ў горад Гомель. Перад удзельнікамі мерапрыемства выступілі гісторыкі і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Маладыя людзі ўбачылі рэдкія кіна-фотадакументальныя матэрыялы аб Курскай бітве. 

Фота:"Гомельская правда".

Поделиться

Больше новостей:
Написать нам