Главная Новости Выстава Уладзіміра Пракапцова «Мая Беларусь» адкрыецца ў Гомелі Короткая ссылка
Подписаться
Выстава Уладзіміра Пракапцова «Мая Беларусь» адкрыецца ў Гомелі

Выстава Уладзіміра Пракапцова «Мая Беларусь» адкрыецца ў Гомелі

Адкрыццё  адбудзецца  6 верасня ў палацы Румянцавых і Паскевічаў. 

Адкрыццё персанальнай выставы "Мая Беларусь" Уладзіміра Пракапцова – генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, члена Беларускага саюза мастакоў адбудзецца  6 верасня ў палацы Румянцавых і Паскевічаў.  Прысвячаецца выстава Году малой Радзімы і 65-годдзю з дня нараджэння мастака. Аб гэтым паведамілі ў адміністрацыі.

- Час ад часу кожны з нас, асабліва мастак, адчувае неабходнасць спыніцца, азірнуцца, асэнсаваць, што і як зроблена, каб потым рухацца далей. У гэтым плане не выключэнне і творчасць Уладзіміра Пракапцова, які на пачатку 1970-х гадоў ступіў на сцяжыну мастацтва і ідзе па ёй упэўненай хадой. Сёння гэта майстар жывапісу са сваім адметным мастацкім і філасофскім бачаннем свету, які працягвае традыцыі "Віцебскай мастацкай школы", дзе падчас навучання ў 80-х гадах атрымаў адукацыю, - адзначылі ў адміністарціі музея. 

Творы майстра знаходзяцца ў музейных зборах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, музеях і галерэях Беларусі, Нацыянальным мастацкім музеі Літвы, Нацыянальным мастацкім музеі Кітая, карпаратыўных і прыватных калекцыях.

- Уладзімір Пракапцоў на працягу двух дзесяцігоддзяў плённа спалучае творчую, навукова-даследчую, адміністрацыйную і грамадскую дзейнасць на пасадзе генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, ён – аўтар і куратар шматлікіх музейных праектаў, навуковых каталогаў, кніг і артыкулаў па выяўленчым мастацтве. І ў гэтым шматграннасць яго таленту як адметнай асобы нашай краіны, - распавялі у адміністарцыі. - Сюжэты твораў, прадстаўленых на выставе "Мая Беларусь", – розных часоў, але іх яднае любоў да роднага краю, Бацькаўшчыны, настальгія па сваёй малой Радзіме – вёсцы Жгунская Буда, што на Гомельшчыне, з бацькоўскім домам, садам, рэчкай і дрэвамі.

Экспанаты належаць фондам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і асабіста Уладзіміру Пракапцову.

Фота  с інтэрнэту. На здымку Уладзімір Пракапцоў. 

Поделиться

Больше новостей:
Написать нам