100-гадовы юбілей адзначыла Гомельская абласная ветэрынарная лабараторыя
00:00 | 6 снежня | 2024
За час існавання яна прайшла доўгі шлях да статусу вядучай установы ў сферы даследаванняў жывёл
Лабараторыя пачынала з таго, што займалася папярэджаннем аб распаўсюджванні чумы свіней, сібірскай язвы і шаленства. Цяпер жа ва ўстанове працуюць 12 аддзелаў. У цэнтры праводзяцца лабараторныя даследаванні матэрыялаў для таго каб даведацца, па якой прычыне захворваюць і паміраюць жывёлы.