Галоўная Аб кампаніі

Пра нас

Тэлерадыёкампанія "Гомель" - адно з найстарэйшых медыя рэгіёна. Радыё пачало вяшчаць ў 1926 годзе, а пасля вайны ў 1950 годзе з'явіўся і тэлевізійны цэнтр.

1950 год
Стварэнне ў Гомелі аматарскага тэлецэнтра, які размяшчаўся ў ДК "Чыгуначнікаў". Спачатку цэнтр прымаў праграмы з Кіева, паколькі ў 50-х гадах мінулага стагоддзя прыём сігналу з Мінска тэхнічна быў немагчымы.
6 лістапада 1956 года
Рэліз першай аўтарскай праграмы аматарскага тэлецэнтра. Пад кіраўніцтвам Яўгена Кернажыцкага працавалі энтузіясты, якія неўзабаве сталі штатнымі супрацоўнікамі ўжо прафесійнага Гомельскага тэлебачання.
31 снежня 1957 года
Выйшла ў эфір навагодняя перадача аматарскага тэлецэнтра. З гэтага моманту і вядзе сваё афіцыйнае летазлічэнне гомельская тэлерадыёкампанія. У той час, калі відэазапісаў яшчэ не было, усё ішло ў прамым эфіры. Усе перадачы па некалькі разоў праганяліся і рэпеціраваліся, каб не здарылася нейкі замінкі. Аднак і са з'яўленнем відэазапісу магчымасці мантажу былі вельмі абмежаваныя, так што з-за найменшай агаворкі ўсё даводзілася здымаць зноўку.
1960-1970 гг.
Рэгулярна выходзяць выпускі навін. Нараўне з імі — перадачы рознай тэматыцы: ад сацыяльна-палітычнай да музычнай. Асаблівай папулярнасцю карысталася Моладзевая рэдакцыя. Яна ўпэўнена супернічала з рэгіянальнымі студыямі не толькі тагачаснай Беларусі, але і іншых саюзных рэспублік. Рэдактар Вікторыя Калчанава ў прамым эфіры проста цуды: на ста студыйных метрах працавалі адразу некалькіх пляцовак. Таксама гледачы любілі праграму "Дзяркач" у фармаце сатырычнага часопіса. Праграму рабіла літаратурна-драматычная рэдакцыя. "Дзяркач" выходзіў у эфір з сярэдзіны 60-х на працягу амаль 20 гадоў. Тэксты да яго пісаў Канстанцін Калінаў. У 70-я на тэлебачанні стварылі новую цэнтральную апаратную, удасканалілі вышку і цэх кінавытворчасці, пачалі выкарыстоўваць першыя відэамагнітафоны.
1980-1990 гг.
Значнае месца на экране ў гэты перыяд надаюць перадачам сацыяльна-палітычнай і сельскагаспадарчай рэдакцыі, дзіцячай і музычнай. Далейшае ўдасканаленне тэлебачання стала немагчымым без пераходу на колер. У студзені 1981 г. у стацыянарных умовах задзейнічалі перасоўнае тэлевізійнае абсталяванне "Лотас". На той момант толькі ў 15% насельніцтва былі каляровыя тэлевізары.
2000 год
Тэлерадыёкампанія "Гомель" адкрыла другую сучасную студыю.
25 верасня 2015 года
У Гомелі пачаў вяшчанне тэлеканал "Беларусь 4". Яго платформа грунтуецца на ўніфікаванай сетцы вяшчання для ўсіх абласцей краіны пад адзіным брэндам. Эфір тэлеканала займае 18,5 гадзін. Гледачам прапануюць самыя розныя праекты: інфармацыйныя і аналітычныя, адукацыйныя і забаўляльныя. Сацыяльна-эканамічная, культурная, крымінальная, спартыўная тэматыка ў інфармацыйных выпусках і рэпартажах, ток-шоу і віктарынах, прамых тэлевізійных трансляцыях і студыйных перадачах.
27 снежня 2018 года
Тэлерадыёкампанія "Гомель" запусціла вяшчанне ў кабельных сетках у фармаце HD.
2022 год
Тэлерадыёкампанія "Гомель" значна павялічыла аб'ём інфармацыйнага вяшчання. Цяпер «Навіны» Гомельскага рэгіёну выходзяць у эфір практычна кожную гадзіну. Ідзе актыўнае развіццё digital-каналаў: YouTube, Telegram і іншых сацыяльных сетак абласнога тэлебачання.

Сённяшняя аўдыторыя канала-гэта пераважна жыхары Гомеля і вобласці. Усе яны маюць шырокі доступ да кантэнту, які выходзіць у эфір, - праз інтэрактыўнае тэлебачанне, паблікі ў сацсетках, пошту. Гледачы могуць задаць пытанне ці выказаць сваё бачанне ў прамым эфіры гасцям студый і героям праграм. Вядучыя і аўтары таксама заўсёды адкрытыя да дыялогу.


Напісаць нам