"Беларусь 4" — флагманскі тэлеканал Гомеля і рэгіёна: інфармацыйны, грамадска-палітычны і пазнавальна-забаўляльны. Тут можна даведацца пра навіны не толькі абласнога цэнтра, але і ўсяго краю, а таксама пачуць меркаванні яго жыхароў і экспертаў па тэме дня. Нашы карэспандэнты заўсёды знаходзяцца ў пошуках цікавых сюжэтаў і дэталёва разбіраюцца ў пытаннях, якія тычацца ўсяго рэгіёну, краіны. Акрамя таго, "Беларусь 4" удзельнічае ў дыялогу з мясцовай уладай: пытанні прадстаўнікам адміністрацый, гар- і аблвыканкамаў можна задаць у прамым эфіры. У тэлевізійнай сетцы акрамя аўтарскага кантэнту, ёсць фільмы і тэлешоў.
Платформа тэлеканала "Беларусь 4" грунтуецца на ўніфікаванай сетцы вяшчання для ўсіх абласцей краіны пад адзіным брэндам. Эфір тэлеканала займае 18,5 гадзін. Гледачам прапануюць самыя розныя праекты: інфармацыйныя і аналітычныя, адукацыйныя і забаўляльныя. Сацыяльна-эканамічная, культурная, крымінальная, спартыўная тэматыка ў інфармацыйных выпусках і рэпартажах, ток-шоу і віктарынах, прамых тэлевізійных трансляцыях і студыйных перадачах.
Нашы праграмы:
-
Навіны
-
Точка зрения
-
Добрый вечер, Гомель
-
С утра пораньше
-
Де-факто
-
Классный час
-
Эрудит
-
Большая стройка
-
Земля наша
-
Человек года
-
Я ищу маму.