Галоўная Навiны Радыё "Гомель Плюс" запусціла новыя праекты Кароткая спасылка
Подписаться

Радыё "Гомель Плюс" запусціла новыя праекты

Навінкі на хвалях 103.7 – "Ой, усё! – шоу" і "Прафесія Чалавек"

Аўтары і вядучыя першай – Алеся Васількова і Андрэй Шыдлоўскі. Праграма ў лёгкай і гумарыстычнай форме раскрывае вострыя тэмы ўзаемаадносін. Дыялог аб тым, што сапраўды важна, дапаможа слухачу знайсці шлях да моцнай сям'і і сяброўства. Як пабудаваць доўгатэрміновыя адносіны, дапамагае разабрацца псіхолаг. Слухайце па чацвяргах у 16:00.

Радыёпраект "Прафесія Чалавек" раскрывае тэматыку працы на карысць грамадства і роднай краіны. Вядучая – Ганна Смірнова. Героі праграмы – людзі, чыё імя не мільгае ў медыяпрасторы, але чыя дзейнасць важная для грамадства. Гэта прафесіяналы, якія ўкладаюць у сваю справу душу. Праграма "Прафесія Чалавек" выходзіць па пятніцах у 13:00.
Радыё "Гомель Плюс" запусціла новыя праекты видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам