Тактыка-спецыяльныя вучэнні МНС праходзяць у Гомелі з 9 па 11 верасня
00:00 | 11 верасня | 2025
Асноўная мэта - адпрацаваць дзеянні па ліквідацыі магчымых пажараў і выратаванні людзей у аб'екце
Больш за 20 адзінак спецтэхнікі і 80 ратавальнікаў працавалі на тэрыторыі Палаца лёгкай атлетыкі "Дынама". Выбар аб'екта не выпадковы - абумоўлены яго складанай планіроўкай і масавым знаходжаннем людзей. Некалькі гадзін інтэнсіўнай працы. Дзесяткі адпрацаваных сцэнарыяў. І галоўны вынік - упэўненасць у тым, што ў выпадку надзвычайных сітуацый алгарытм дзеянняў будзе даведзены да аўтаматызму.
