Студэнцкія атрады Гомеля – лепшыя ў краіне! Падведзены вынікі рэспубліканскіх працоўных праектаў
09:30 | 26 жніўня | 2026
Рух расце. У 2026 годзе ў вобласці працаўладкавана 8,5 тысяч байцоў студатрадаў – на паўтары тысячы больш, чым у мінулым сезоне
У намінацыі «Лепшы атрад» перамогу атрымалі прадстаўнікі ГДТУ імя Сухога – байцы студтрадаў «Юнацтва» імя Васіля Акімава і «Максімум» імя Дзмітрыя Пенязькова. Лепшым па камісарскай дзейнасці прызнаны атрад Гомельскага медыцынскага ўніверсітэта «Фокус» імя Цылі Ашэравай. У асабістых намінацыях таксама з вынікамі: лепшы камандзір – Аліна Пахоменка і лепшы камісар краіны – Арцём Рахматулаеў. Яны прадстаўнікі гомельскага палітэха.




