Унікальная выстава "Медыцына будучыні" праходзіць у Мазыры
00:00 | 28 снежня | 2024
Гасцям прадстаўлены найноўшыя распрацоўкі ў галіне траўматалогіі і артапедыі
У выставе прымаюць удзел пераможцы конкурсу "100 ідэй для Беларусі". Сярод экспанатаў вулічнай транспартнай экспазіцыі звяртае на сябе ўвагу перасоўны фельчарска-акушэрскі пункт «Мама-Экспрэс». Такія пункты дазваляюць наблізіць аказанне меддапамогі да насельніцтва вобласці.




