3 снежня адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў
00:00 | 3 снежня | 2025
У Гомельскай вобласці пражывае больш за 91 тысячу чалавек з абмежаванымі магчымасцямі
У рэгіёне праходзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня інвалідаў: творчыя конкурсы, выставы, спартыўныя спаборніцтвы і дыскусійныя пляцоўкі. Акрамя таго, у межах акцыі “Тыдзень даступнай культуры” людзі з абмежаванымі магчымасцямі могуць бясплатна наведаць музеі і мастацкія выставы, якія працуюць у бібліятэках. Пры сабе неабходна мець пасведчанне.




