Галоўная Навiны Дабрачынная акцыя "Ёлка жаданняў" стартавала на тэрыторыі Гомельскага Цэнтральнага рынку Кароткая спасылка
Подписаться

Дабрачынная акцыя "Ёлка жаданняў" стартавала на тэрыторыі Гомельскага Цэнтральнага рынку

На ёлцы замест звычайных ёлачных упрыгожванняў - паштоўкі з жаданнямі дзяцей-уцекачоў з Украіны, Ірана і Сірыі

Дзеці, якія апынуліся ў складанай сітуацыі, як правіла, просяць цацкі, алоўкі, лялек і цукеркі. Стаць добрым чараўніком, Дзедам Марозам ці Снягуркай у гэтыя пераднавагоднія і калядныя дні даволі проста. Тутака ж на месцы можна выканаць любое дзіцячае пажаданне.

Акцыя "Ёлка жаданняў" будзе праходзіць па 15 студзеня 2025-га. Пасля заканчэння збору падарункаў валанцёры перададуць іх дзецям.
Дабрачынная акцыя "Ёлка жаданняў" стартавала на тэрыторыі Гомельскага Цэнтральнага рынку видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам