Даведаліся, як працуе таксі на Гомельшчыне па новым заканадаўстве праз месяц
10:00 | 4 снежня | 2024
Змяненні ў парадак перавозак пасажыраў былі ўнесены ўказам Прэзідэнта нумар 32 яшчэ ў студзені 2024 года
Дакументам прадугледжваецца стварэнне спецыяльнага рэестра, у які ўключацца звесткі аб перавозчыках, транспартных сродках, вадзіцелях і дыспетчарах. Навацыі ўступалі ў сілу паэтапна: апошняя частка - 1 лістапада. Ці апраўдаліся асцярогі аб падаражэнні паслуг і што ў выніку змянілася ў сферы? Адказы на гэтыя пытанні - у нашым рэпартажы.