Даведаліся, якія драўляныя домікі і на якіх умовах прапануюць лясгасы Гомельшчыны
00:00 | 10 снежня | 2024
У 2025 годзе арганізацыі плануюць прадаваць больш драўніны
Адзін з варыянтаў будаўніцтва для фізічных асоб - набыццё нарыхтаванай лясгасам драўніны. Сюды адносяць лесаматэрыялы і вычышчаныя ад сукоў ствалы. Купіць яе з фонду па-за біржавымі таргамі можна па кошце вытворцы. Мэты набыцця абмежаваныя: будаўніцтва і рамонт жылых дамоў і пабудоў.