Дэлегацыя Гомельшчыны прыняла ўдзел у святкаванні Дня беларускага пісьменства
14:48 | 3 верасня | 2024
У мінулыя выхадныя цэнтрам урачыстасцей стаў горад Івацэвічы Брэсцкай вобласці
Адной з галоўных падзей стаў фестываль кнігі і прэсы з тэматычнымі выставамі, прысвечанымі галоўным тэмам года. Гэта 30-годдзе інстытута прэзідэнцтва, год якасці, 80-годдзе вызвалення Беларусі. Акрамя таго, гамяльчане прэзентавалі літаратурна-музычную праграму "Мы з краю Палескага". У праграме візіту дэлегацыі таксама папулярызацыя кніг, якія напісаны ў апошнія гады, і творчыя сустрэчы.