Дзмітрый Булкін на працягу 10 гадоў збірае і аднаўляе рэтра-аўто, дорачы ім другое жыццё
12:39 | 10 верасня | 2024
На дадзены момант у мужчыны ў калекцыі 4 мадэлі: Пабеда, Волга, ГАЗ і Масквіч
Першым транспартам Дзмітрыя стаў грамадскі аўтобус. Мужчына працаваў кіроўцам некалькі гадоў. Ужо тады ён разумеў, што рамантаваць аўтамабілі яму даспадобы. З задавальненнем капаўся ў транспарце. Першым уласным аўтамабілем стаў Запарожац. Тады мужчына і зразумеў: з яго атрымаецца выдатны аўтамеханік. Так і прыйшоў да любімага хобі - рэстаўрацыі рэтра-аўтамабіляў.