Фальклорны калектыў "Каханачка" з Лельчыцкага раёна стаў пераможцам Міжнароднага фестывалю харавой музыкі
00:00 | 10 снежня | 2024
Прычым на радзіму яны прывезлі не толькі дыплом лаўрэата першай ступені, але і рэальныя перспектывы ўдзелу ў іншых прэстыжных конкурсах
Удзельнікі "Каханачкі" кажуць, што пасля перамогі на Міжнародным конкурсе ў Мінску ў іх нібыта крылы выраслі. Ва ўсякім разе зараз яны гатовыя да заваявання новых вышынь. Хаця толькі спевамі планы не абмяжоўваюцца. Калектыў мае намер рэалізаваць яшчэ і грамадскую ініцыятыву, накіраваную на папулярызацыю народнай творчасці.