Гомельскія дранікі пакарылі журы на Кубку повараў у Кітаі
13:37 | 1 жніўня | 2024
Гамяльчанка Аксана Чаркас заваявала залаты медаль на кулінарных спаборніцтвах у горадзе Сіньцзян
Калі ў яе ў руках кухонны інвентар, тэмпература ў памяшканні адразу павялічваецца. Менавіта гэтым Аксана здзівіла на конкурсе ў Кітаі лепшых повараў свету. Патрабаванне - прыгатаваць некалькі нацыянальных страў, якія змогуць праз гаму смакаў перадаць увесь каларыт краіны. Як гамяльчанка аказалася першай сярод усіх удзельнікаў з 20-ці краін - глядзіце ў нашым сюжэце.