IV абласны конкурс для маладых журналістаў і блогераў стартаваў на Гомельшчыне
09:05 | 29 лістапада | 2024
У 2023 годзе творчы старт аб'яднаў звыш 100 удзельнікаў з усёй вобласці
Конкурс праходзіць у дзвюх намінацыях: "журналістыка" і "блогасфера". Этапаў таксама два. Першы - раённы і гарадскі. Удзельнікі-блогеры павінны адправіць спасылку на свой матэрыял - відэа, фота ці артыкул, які апублікаваны на ўласным канале, акаўнце або ў дзяржаўным СМІ. А тыя, хто жадае паспрабаваць сябе ў журналістыцы - даслаць рэпартаж, які ўжо апублікаваны на інтэрнэт-рэсурсах сродкаў масавай інфармацыі. Удзельнічаць у конкурсе могуць маладыя людзі ад 14 да 24 гадоў.