Кандытар Ніна Якаўчук - «Чалавек года» ў намінацыі «Майстар»
13:05 | 12 жніўня | 2024
На рахунку Ніны Юр'еўны больш за 20 прызавых месцаў на кандытарскіх конкурсах, у тым ліку міжнародных
Ніна Якаўчук прыйшла на хлебазавод у 2013 годзе, адразу пасля водпуску па доглядзе дзіцяці. Яшчэ падчас дэкрэта жанчына пачала пячы і ляпіць з масцікі. Як толькі яе праца атрымала адзнаку "выдатна" ад сваякоў і знаёмых, яна вырашыла рухацца далей.
Асноўны напрамак працы кандытара – фларыстыка з масцікі. Дзякуючы пластычнасці матэрыялу, букеты, выкананыя ў гэтай тэхніцы, не саступаюць натуральным. Менавіта ў садовых кветках Ніна Юр'еўна знаходзіць натхненне, якое пасля рэалізуе ў салодкіх шэдэўрах.
У найбліжэйшых планах кандытара – абласны конкурс сярод хлебазаводаў Гомельхлебпрама, які пройдзе восенню. Ідэй шмат, засталося толькі даведацца аб тэмах конкурсу.