Карма прыняла абласны фестываль працаўнікоў сяла «Дажынкі-2024»
12:00 | 14 кастрычніка | 2024
Гасцей абноўленага да свята гарпасёлка чакалі тэматычныя падворкі, пляцоўкі і выстава сельскагаспадарчай тэхнікі
У цырымоніі ўшаноўвання аграрыяў прыняў удзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ён падзякаваў работнікам "цэха пад адкрытым небам" за цярпенне і ўменне працаваць насуперак усім нягодам і абставінам. Кіраўнік дзяржавы ўручыў ордэны Пашаны, нагрудныя знакі і пісьмы аб аб'яўленні падзякі.
