Колькасць ДТЗ на дарогах Гомельшчыны павялічылася з надыходам зімы
00:00 | 10 снежня | 2024
Адзін з асноўных ворагаў аўтамабіліста - гэта ён сам. Нявопытнасць і летнія шыны зімой могуць падвесці ў самы непрыдатны момант
Галалёд, снежныя заносы і зноў адліга – беларуская зіма характэрна няўстойлівым норавам. Надвор'е пастаянна прыносіць выпрабаванні вадзіцелям транспартных сродкаў. У галалёд няўпэўненым вадзіцелям спецыялісты раяць не рызыкаваць і заставацца дома. У сумную статыстыку ДТЗ трапляюць тыя, хто так вырашыў не рабіць.