Крупко разгледзеў пытанні пасяўной і падрыхтоўкі тэхнікі
11:17 | 11 красавіка | 2023
Цяпер важна максімальна эфектыўна выкарыстоўваць кожны пагодлівы дзень
Па тэрмінах пасеву яравых Гомельшчына спазняецца, тэмпы адстаюць ад леташніх больш чым у два разы. Віной таму, вядома, дажджы, пераўвільготненасць палёў. Тым даражэй для аграрыяў кожны пагодлівы дзень. Падрабязна разгледжаны пытанні падрыхтоўкі техпарка да палявых работ. У вобласці забяспечана досыць высокая гатоўнасць - 93%. Гэта менш, чым патрабуецца па плане 95, але дастаткова, каб правесці пасяўную ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны. Усяго да вясновых работ гатова больш за 8 700 адзінак тэхнікі. 840 яшчэ маюць патрэбу ў рамонце.