Круты прыехаў на Гомельшчыну і ацаніў наступствы ўрагану
09:05 | 18 ліпеня | 2024
– На сённяшні дзень нічога крытычнага няма, – пракаментаваў вынікі паездкі ў рэгіён кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта
Ён адзначыў, што Прэзідэнт даручыў яму сабраць прапановы па людзях, якія праявілі найбольшы прафесіяналізм у ліквідацыі наступстваў стыхіі, і прадставіць іх да дзяржузнагарод. Ад імя кіраўніка дзяржавы кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта выказаў глыбокія шчырыя спачуванні сем'ям і блізкім загінуўшых, сярод якіх, на жаль, ёсць дзеці.