Галоўная Навiны Мемарыяльную дошку ўдзельніку вайны Мікалаю Каспяровічу прапануюць усталяваць у Гомелі Кароткая спасылка
Подписаться

Мемарыяльную дошку ўдзельніку вайны Мікалаю Каспяровічу прапануюць усталяваць у Гомелі

Намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў правёў асабісты прыём

У прыватнасці, гаворка ідзе аб усталяванні памятнай дошкі ў Гомелі на доме па вуліцы Веткаўскай, дзе жыў ўдзельнік вайны Мікалай Каспяровіч. Ён добраахвотнікам пайшоў на фронт, стаў артылерыйскім разведчыкам, прайшоў шлях да Германіі. Узнагароджаны ордэнам Славы і медалём «За адвагу». Ветэран пакінуў яркі след у гісторыі краіны. Грамадская арганізацыя ветэранаў разведкі гатовая ўзяць на сябе частковае фінансаванне праекта.

У нашай краіне працэдура ўвекавечання памяці герояў строга рэгламентавана заканадаўствам. Падчас прыёму заяўніку патлумачылі алгарытм далейшых дзеянняў.

На асабістым прыёме грамадзян таксама разгледзелі пытанні працаўладкавання і аказання медыцынскай дапамогі. Усе звароты ўзятыя на кантроль.
Мемарыяльную дошку ўдзельніку вайны Мікалаю Каспяровічу прапануюць усталяваць у Гомелі видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам