На Гомельшчыне праходзіць прафілактычная акцыя «Канікулы без дыму і агню»
11:21 | 8 жніўня | 2024
Мэта акцыі – перасцерагчы і зберагчы дзяцей ад небяспекі ў побыце і на вадзе
Пазнавальны працэс арганізатары карыснай акцыі зрабілі ў форме захапляльных квэстаў і віктарын. Жадаючыя маглі прымерыць і касцюмы ратавальнікаў. Дзеці даведаліся, як бяспечна карыстацца электрапрыборамі, што рабіць, калі здарыўся пажар, як правільна аказваць першую меддапамогу і пазбегнуць няшчасных выпадкаў на вадзе.