На Гомельшчыну прыбыла дэлегацыя з Чэлябінскай вобласці
10:28 | 3 кастрычніка | 2024
З прадстаўнікамі расійскага рэгіёну сустрэўся старшыня аблвыканкама Іван Крупко
Аб'ём экспарту ў Расію за апошнія гады значна вырас: сваю прадукцыю ў краіну пастаўляюць больш за 600 прадпрыемстваў Гомельшчыны. Крупко абазначыў асноўныя напрамкі для магчымага партнёрства: машынабудаванне, лесаперапрацоўка, аграпрамысловы комплекс. Чэлябінскі бок, у сваю чаргу, падкрэсліў зацікаўленасць у супрацоўніцтве з БМЗ і прадпрыемствамі харчовай прамысловасці рэгіёну.