Галоўная Навiны Паглядзелі, як праходзіць уборачная кампанія ў ААТ «Уцеўскае» Добрушскага раёна Кароткая спасылка
Подписаться

Паглядзелі, як праходзіць уборачная кампанія ў ААТ «Уцеўскае» Добрушскага раёна

Ураджайнасць збожжавых на Гомельшчыне ў 2025-м вышэйшая за мінулагоднюю амаль на 7 цэнтнераў з гектара

За ходам кампаніі вядзецца пастаянны кантроль. Парушэнні ёсць, але вельмі ўжо значнымі іх назваць нельга. Старшынямі раённых прафсаюзных арганізацый - самастойна і ў складзе мабільных груп - праверана 152 арганізацыі, выдадзена 119 рэкамендацый па ўстараненні 371 парушэння патрабаванняў аховы працы.

Важную ролю іграе арганізацыя работ. У пераважнай большасці гаспадарак -двухразовае харчаванне. Аплата звычайна не перавышае 10% ад агульнага кошту. Пайка будзе выдавацца на працягу ўсёй уборачнай.

Ужо традыцыйна дарослым механізатарам дапамагаюць падлеткі. У залежнасці ад узросту працоўны дзень - ад 4 да 6 гадзін. Зарплата будзе налічана пасля заканчэння работ. Звычайна гаспадарка выплачвае да яе яшчэ і прэмію, якую падлеткі атрымаюць у час лінейкі першага верасня. Праца фізічна не цяжкая, але і яе выконваць неабходна.
Паглядзелі, як праходзіць уборачная кампанія ў ААТ «Уцеўскае» Добрушскага раёна видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам