Галоўная Навiны Памінальныя набажэнствы Троіцкай бацькоўскай суботы пройдуць 15 чэрвеня ў праваслаўных храмах Кароткая спасылка
Подписаться
Памінальныя набажэнствы Троіцкай бацькоўскай суботы пройдуць 15 чэрвеня ў праваслаўных храмах

Памінальныя набажэнствы Троіцкай бацькоўскай суботы пройдуць 15 чэрвеня ў праваслаўных храмах

Самазабойцаў не памінаюць.

Троіцкая бацькоўская субота – штогадовы жзень памінання памерлых у канцы мая і пачатку чэрвеня. Назва паходзіць ад царкоўнага свята – Дня Святой Тройцы, які адзначаюць у нядзелю. Дата Троіцкай бацькоўскай суботы, як і свята Тройцы, залежыць ад даты Вялікадня і кожны год мяняецца. Сёлета яна прыпадае на 15 чэрвеня. 

Памінальныя набажэнствы ў гэты дзень пройдуць ва ўсіх праваслаўных храмах Гомельскай вобласці. Напярэдадні, у пятніцу, у 17.00, у храмах будзе служыцца вячэрня і памінальная утраня. Сусветнае ж памінанне памерлых адбудзецца пасля Боскай Літургіі, пачатак ў 8.00.

Ёсць павер'е, што ў Троіцкую бацькоўскую суботу памінаюцца абсалютна ўсе нябожчыкі, нягледзячы на тое, як яны пакінулі гэты свет, у тым ліку тыя, хто самавольна пайшоў з жыцця.

Як расказаў нашаму карэспандэнту старшыня інфармацыйнага аддзела Гомельскай епархіі, протаіерэй Алег Кастрама, гэта павер'е з'яўляецца памылкай. У праваслаўнай царкве няма такога дня, у які можна было б памянуць самазабойцу.

Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам