Першыя цюльпаны распусціліся ў Петрыкаўскім лясгасе ў -18°C на вуліцы
00:00 | 10 лютага | 2026
Іх вырошчваннем тут упершыню заняліся ў 2025 годзе
Гэтае месца дорыць прадчуванне вясны. Звыш 10 000 цыбулін цюльпанаў праходзяць свой шлях да дасканаласці. Петрыкаўскі лясгас сабраў цэлую палітру сартоў, каб зрабіць працяглы сезон кветак для Палесся. Пакуль некаторыя яшчэ толькі набіраюць сілу, іншыя - раннія - ужо гатовыя да свайго зорнага часу. Хутка яны адправяцца да адрасатаў.




