Пісьменнікі Гомельшчыны прадставяць рэгіён у Івацэвічах у рамках XXXI Дня беларускага пісьменства
14:01 | 3 верасня | 2024
Больш за 150 пісьменнікаў з усёй краіны прымуць удзел у гэтым маштабным мерапрыемстве
Адной з цэнтральных падзей стане фестываль кнігі і прэсы, на якім будуць прадстаўлены тэматычныя выставы, прысвечаныя галоўным тэмам года. Гэта 30-годдзе Інстытута прэзідэнцтва, Год якасці, 80-годдзе вызвалення Беларусі. Традыцыйна святочныя мерапрыемствы адкрые рэспубліканская навукова-пазнавальная экспедыцыя "Дарога да святыняў".