Прадпрыемства Гомельшчыны будзе выпускаць кабелі для суднабудавання
00:00 | 17 красавіка | 2025
Прадукцыя аднаго з вядучых кабельных прадпрыемстваў Беларусі атрымала сертыфікацыю
Выпускаць прадукцыю для суднабудавання не так і проста. Ад надзейнасці кожнага з кампанентаў залежыць бяспека і эфектыўнасць флоту. А таму кожны Мазырскі кабель праходзіць экзамены ва ўласнай лабараторыі прадпрыемства. Галоўныя патрабаванні –падвышаная механічная трываласць і высокі дыяпазон тэмпературнай эксплуатацыі.
