Прадукцыя нафтахімічнага комплексу Беларусі пастаўляецца ў 145 краін
09:50 | 6 жніўня | 2024
Такія дадзеныя прагучалі на выязным паседжанні рады канцэрна ў Светлагорску
За 30 гадоў інстытута прэзідэнцтва ўдалося захаваць і, галоўнае, прымножыць патэнцыял беларускіх прадпрыемстваў, наладзіць выпуск запатрабаванай прадукцыі з прыстаўкай "інавацыйная".
На мадэрнізацыю і тэхпераўзбраенне, рэалізацыю інвестпраектаў накіраваны вялізныя сродкі, і ўкладанні даюць аддачу. У цяперашніх рэаліях прамыслоўцы дыверсіфікуюць рынкі збыту, напрацоўваюць тэхналагічны досвед, ідуць туды, дзе беларускую прадукцыю чакаюць. Акцэнт таксама на ўнутрыкарпарацыйныя сувязі. У цэлым за час працы Белнафтахіма на знешнія рынкі пастаўлена прадукцыі больш як на 210 мільярдаў долараў. Айчынныя вытворцы ўпэўнена выходзяць на новы віток развіцця. Уступленне Беларусі ў ШАС адкрывае перад нафтахімічнай галіной новыя перспектывы.